працягу двух дзён — 20 і 21 лістапада — наведнікі выставы змаглі паназіраць
за выступленнямі лепшых сабак — прызёраў чэмпіянатаў свету, напрыклад, у
катэгорыі фрыстайл (танцы з сабакамі) ці аджылі ці (пераадолен не
перашкод). Свае самыя лепшыя
строі прадэманстраваць на касцюміраваным шоу адважыўся не адзін дзясятак
сабак розных парод. Таксама на выставе была прадстаўлена вялікая
колькасць пародзістых катоў, наведнікі маглі не толькі пазнаёміцца з
дамашнімі ўлюбёнцамі, але і набыць кацяня з «пашпартам» альбо
прыглядзецца да будучага члена сям'і.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.
«Звязда» 23.11.2010 г.